Да святога Iаана Кармянскага (паэма). 5. Дзецям Хрыстовым

article100863.jpg

5. ДЗЕЦЯМ ХРЫСТОВЫМ


...Палымнее душа
Чысцінёю, святлом і любоўю.
Ззяе так,
Што балюча, няможна глядзець.
А праз ззянне —
Сцякае жывою крывёю сваёю.
Толькі гэтым жыве,
Мае моцы любіць і цярпець.


Праз стагоддзі пакуты Хрыстовай
Яна ўкрыжавана,
След цвіка і кап’я
Ёй ніколі не спыніць балець.
Не стыгматы, не цела —
А сэрца праўдзівага рану —
Не загоіць
Ні час, ні каханне, ні смерць.


Божа,
Дай жа душы гэтай
У яве і ў сне быць з Табою,
Як ахвяру Сваю
На ахвярнік нябачны прыймі,
Улячы яе раны —
Чыстым Целам і Кроўю Тваёю.
На мытарствах
Зямных і нябёсных
Яе барані.

 

(верш на беларускай мове)

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0100863 от 13 февраля 2013 в 00:49


Другие произведения автора:

Пророчество Исаии о нас - кровоточение икон в Дзержинске

За Крест Святой идет война

Каложа. 3. Божа, памажы прыйсцi у Каложу...

Рейтинг: 0Голосов: 0476 просмотров

Нет комментариев. Ваш будет первым!