Да святога Iаана Кармянскага (паэма). 4. Малiтва

article100864.jpg

4. МАЛIТВА

Госпадзе,
дай маліцца
за родных у гэтым свеце.
Зёлцы —
долу хіліцца,
Дрэву —
заломваць вецце.


Подыхам Твайго Духу,
Словам або маўчаннем
Кожным імгненнем, рухам —
Абарані ад адчаю,
Бедаў, нягодаў, спакусаў
Верных Табе
і грэшных —
Усіх,
хто на Беларусі ёсць —
і апошніх,
і першых.


...Чыстыя немаўляты
Спяць у жаночых улоннях.
Ірады — мама з татам.
Божа! Хто абароніць?
Тонкія ніці жыццяў
’Шчэ ў Тваёй далоні...


...Спеюць зернейкі ў жыце
На каласох зялёных.
Лісце —
спякотнаму сонцу,
Корань —
атрутнае глебе.
Сокі —
вадзе смяротнай...
«Дай нам штодзённага хлеба!..
Хопіць, маўляў, палохаць
Душы, парослыя цернем!..»


...Цень ад Крыжа Гасподняга
Зліўся з Чарнобыльскім ценем...

 

(верш на беларускай мове)

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0100864 от 13 февраля 2013 в 00:53


Другие произведения автора:

Каложа. 4. Нiзала слёзы i словы...

Сердце открытое как трава...

Сэрца адкрытае як трава...

Рейтинг: 0Голосов: 01805 просмотров

Нет комментариев. Ваш будет первым!