8. МАЦI БОЖАЯ, БЛАГАСЛАВI!
(Вяртанне)
Кожны дзень, нібы верш, —
нанова
Адкрываю Святое Слова.
Сцвердзіць нам Яго ў жыцці —
Маці Божая, благаславі.
Хай усе клопаты і ўчынкі
Не затуляць, як аблачынкі,
Прамянёў Найсвяцейшай Любві —
Маці Божая, благаславі.
Цела — Хлеб, і вада — жывая
Душы грэшныя ажыўляюць.
Прычашчэння Святой Крыві —
Маці Божая, благаславі.
Ацалі нашы душы, Царыца,
Бо самім ад грахоў не пазбыцца.
Уладарка Нябёс і зямлі,
Маці Божая — благаславі!
1999–2001 гг., Гомель–Мінск–Гродна
(верш на беларускай мове)
Другие произведения автора:
Каложа. 5. Да вяртання у нябёсы...
Каложа. 2. Што жадала у свеце — мела...
В начале было Слово, и Слово было у Бога...