Казка. Прыгоды Iвонкi

30 ноября 2012 — ИРИНА БЕЛАРУСОВА
article90164.jpg

 

 

Казка. Прыгоды Iвонкi

Ирина Беларусова

ПРЫГОДЫ ІВОНКІ.

    ЗНАЕМСТВА С ІВОНКАЙ.

    Добры вечар мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела, на небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце казку пра гарэзу Івонку.
   У прыгожым краі, пасярод лясоў і азер, стаіць ветлівая, нібы казачная, весачка. На яе ўскраіне жыве сям'я Івонкі:тата - спадар Алесь, матуля - спадарыня Марыся, маленькая Івонка,каток Савоська і сабачка Антоська. Жывуць дружна, працуюць шпарка, адзін аднаму дапамаюць, да суседзяў у госці ходзяць і самі гасцінна ўсіх сустракаюць.
   Івонка вельмі любіць татку  і матулю, але яна такая свавольніца і весялуха, што нікому не дае спакойна жыць, чакай ад яе прыгод.
   
                 
   ПАЧАСТУНАК БУСЛІКА.

   Летні ранак. Сонейка ласкава зазірнула ў акенца і весяла усміхнулася маленькай Івонцы. Дзяўчынка расплюшчыла блакітныя вочкі, глянула ў акенца і павярнулася на другі бачок. Сонечныя праменьчыкі, як зайчыкі, пачалі прыгаць па пакою, ложку, падушцы і па твару маленькай пястункі. Івонка закруцілася, сон пачаў ад яе ўцякаць, а тут ячшэ с суседняга покою голас матулі раздаецца:
- Дачушка, пара ўставаць, снеданне на стале.
І што тут рабіць застаецца. Устала дзяўчынка, выбегла з хаты, пеўню ручкай памахала, тварык памыла ,да матулі падышла і пытаецца, што на снеданне сення. Спадарыня Марыся жанчына руплівая, нагатавала блінкоў, а да іх смятанку, мед, малачко паставіла. А наша гарэза нешта носікам круціць, ручкі ў бокі, а снедаць не садзіцца.
- Адкуль матулечка ў нас мед? - пытаецца яна
- Пчолы пачастунак прынеслі. - адказвае маці.
- А дзе яны мед узялі?
- На кветках назбіралі.
- Дык цяпер кветачкі не пахнуць? Дрэнныя пчолы, не трэба мне іх пачастунак!
Надула губкі Івонка, і калі матуля адвярнулася, ціхенька ўцякла з-за стала. Яна выскачыла ў двор, пазвала Савоську і Антоську, і яны пайшлі к жытневаму полю. Пяшчотна свяціла сонейка, спявалі птушкі, калыхаліся жытневыя каласкі, а побач з імі красаваліся белыя рамонкі і сінія валошкі. Івонка нарвала кветачак і спляла з іх вяночак:
- Антоська і Савоська, а я прыгожая?- спыталася яна ў сабачкі і коціка.
Тыя заківалі галовамі ў адказ і вандроўнікі пайшлі далей. Удалечыні паказалася нявялічкае возера, сябры звярнулі да яго. Савоська з Антоськай палезлі ў вадзіцу, балуюць, фыркаюць, а Івонка трошкі намачыла ножкі , а потым падышла к кветкам Лотаса, панюхала іх, палюбавалася, але рваць не стала, памятавала, як  татка казаў, што Лотас - на мове кветак шчасце, здароўе, доўгая жыццё. Маленькая, а разумная...

 

Выйшла Івонка на бераг, азірнулася і заўважыла Бусла. Ен быу такі моцны, важны , з вялікімі белымі крыламі и нешта трымаў у дзюбе. І толькі цяпер Івонка зразумела, што яна згаладалася. Дзяўчынка падыйшла да бусліка і папрасіла , каб ен пачаставаў яе з сябрамі якой-небудзь ежай. Бусел-птушка гасцінная, ен запрасіў усіх да сябе ў госці і паказаў пачастункі. На мурожнам сене ляжалі мышкі-палеўкі, гадзюка, пацук, вусені, жук і ўсякая нечысць. Глянула на такую ежу Івонка і ажно спужалася, але віду не падала, падзякавала Бусліка, сказала, што нешта есці перахацела. Развіталіся сябры з Буслікам і паціху пайшлі да хаты. Толькі ў двор зайшлі, Івонка як закрычыць:
- Матулечка, міленькая, мы прыйшлі, ды такія галодныя!!! Выбачай, што не паснедала і ўцякла. Зато зараз я з'ем усе блінкі, мед, смятанку і малачком зап'ю.
Спадарыня Марыся не сварылася на дачушку, усміхнулася і пайшла карміць вандроўнікаў.

Вось такая казка пра гарэзу Івонку і пачастунак бусла. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!


Баю-баю, Люлі-люлі,

Малышы ўжо паснулі...
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Буслы ў гнездах леглі спаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі...

(S) (nt) (nt) (nt) (nt) (nt)

30.11.2012 г.


 

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0090164 от 30 ноября 2012 в 22:18


Другие произведения автора:

КОТИК... (ДЕТСКОЕ)

ВЕТЕР, ОСЕННИЙ ВЕТЕР...

С ДНЁМ РОЖДЕНИЯ, СЕСТРИЧКА!

Рейтинг: +5Голосов: 51642 просмотра
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 30 ноября 2012 в 22:28 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 30 ноября 2012 в 22:58 0
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 30 ноября 2012 в 23:36 0
Анатолий Филин # 1 декабря 2012 в 21:56 +1
Мне понравилась работа, спасибо!
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 3 декабря 2012 в 11:06 0
СПАСИБО АНАТОЛИЙ ЗА ОЦЕНКУ!!! С теплом, Ирина. sm11
Любовь Медведева # 3 декабря 2012 в 11:59 +1
понравилось
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 3 декабря 2012 в 16:02 0
СПАСИБО ЛЮБОВЬ!!! С теплом, Ирина. sm11
******* # 3 декабря 2012 в 12:06 +1
vb115  sm11  thumbup  brинтересное произведение,Ирина!
  
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 3 декабря 2012 в 16:05 0
Николай, Спасибо за отзыв, внимание!!! Хотя я понимаю, что непросто читать на белорусском...С добром, Ирина.
Лора # 25 декабря 2012 в 21:45 +1
ВЕЛИКОЛЕПНО!!! Вельмi подабаецца!!!  Дзякуй Вам!!!!  
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 25 декабря 2012 в 22:37 0
ЛАРЫСА, ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!!! ВЕЛЬМІ ПРЫЕМНА!!!
Лариса Чугунова # 31 января 2013 в 17:58 +1
good  013smile  arb08
ИРИНА БЕЛАРУСОВА # 31 января 2013 в 19:58 0
СПАСИБО ЛАРИСА! Очень приятно! С теплом, Ирина.