Павуцiнка (Вершы з новага зборнiка).

ПАВУЦІНКА

+

Пачуцці-карункі
хацела злучыць,
знітаваць
павуцінкай.
Сатлелі карункі,
згубіўся ўзор,
ды трымціць –
П а в у ц і н к а.


+

Душу
выдыхну на шкло.
У бурштынавай кроплі –
сонца.

+

У купцы попелу аркуш абпалены.
З дымам
душа растае.

+

Пачатак сезона:
сёння
раскрываецца першы парасон

+

Тваё свята.
Твой святочны пірог са свечкамі ліхтароў.
Твой горад.

+

Пэндзаль-запалка
на хвіліну
азорыць сусвет

+

Дом,
збудаваны на пяску
з майго гадзінніка

+

Грукаеш у дзверы
навошта
сэрца табе адкрыта

+

Твае валасы пахнуць дымам.
Зграбаем лісты
пасаджаных намі дрэў

+

Дорыць каліна
трапяткую пунсовую кроплю
на пацерку мне

+

Дзён маіх,
нібы яблыкаў, -
даўкі восеньскі прысмак…

+

Птаха – у вырай,
ліст –
да цябе
адпускаю.

+

Маленькім люстрам адбіць вашыя промні –
і асляпіць сонечным зайчанём –
вершам

+

Дзякую вам
апошнім ламаным грошам –
вершам

 

(на беларускай мове)

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0100879 от 13 февраля 2013 в 01:28


Другие произведения автора:

Каложа. 1. Божа, прымi — такую...

Да святога Iаана Кармянскага (паэма). 1. Гомель

Божай слязою кацiцца зорка

Рейтинг: 0Голосов: 0712 просмотров

Нет комментариев. Ваш будет первым!