ТРЫ СВЕЧКI

               (мая асабiстая песня)

 Гарэлі ад Бога тры свечкі –
 Тут ціхі Анёл пралятаў.
 Не жаль, слоў, што душу нам лечаць,
 Ніхто гаварыць не пачаў.
      Тут ціхі Анёл пралятаў…

 Маленечкі кубачак кавы
 Ля вуснаў трымала рука.
 А вочы глядзелі ласкава,
 За шыбами месячык ззяў.
      А вочы глядзелі ласкава…

 Тры свечкі ад Бога гарэлі–
 Тут ціхі Анёл пралятаў.
 Патрэбныя словы «звінелі»,
 Аднак кожны сумна змаўчаў.
      Патрэбныя словы «звінелі».

 Было чутна сэрца лятанне,
 Што любіць яно не на раз.
 Ды быў гэты час не кахання,
 То быў развітання час.
      Ды быў гэты час не кахання…

 Гарэлі тры свечкі ад Бога –
 Тут ціхі Анёл пралятаў…
 Забыць и пачаць усё зноўку
 Адзін з двух людзей не жадаў.
      Забыць усё адзін не жадаў…
      Тут ціхі Анёл пралятаў.
© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0149142 от 19 декабря 2013 в 09:37


Другие произведения автора:

ОБИДНОЕ ПРОБУЖДЕНИЕ

БЕЛАРУСЬ

ВОСЬ ПРАБЕГЛI ВАГОНЫ ПОБАЧ/ПРОБЕЖАЛИ ВАГОНЫ РЯДОМ

Рейтинг: 0Голосов: 0593 просмотра

Нет комментариев. Ваш будет первым!