Да святога Iаана Кармянскага (паэма). 2. Дарога у Карму

article100867.jpg

2. ДАРОГА У КАРМУ


Гэтым часам, калі
Прамінаюць палі і вёскі
(Ці на яве — ці ў сне?),
Успаміны мірскія стынуць,
Я спяшаю к Табе,
Задыхаюсь, глынаю слёзы,
Я малюся Табе,
Дарагая наша Святыня.


Сустракаеш усіх
Светлым Храмам,
Як вочы, сінім,
Чыстым Крыжам
I ў студні —
Вадой жывою.
Як нідзе,
Тут да неба, да Бога
Бліжай.
Усё жыццёвае
Застаецца па-за Кармою.


Тут слабы карабель мой
Спыніўся
І кінуў якар.
Ды не моцны ланцуг —
Зноўку хваля —
I ён парвецца...
Дай жа, Госпадзе,
Каб прайшлі без знаку
Усе буры і штормы,
У жыцці і ў сэрцы.


Ёсць прыстанкі
У хвалях быцця-акіяну.
Ратавальным агнём
На іх душы чыстыя свецяць.
...Святы праведны ойча наш Іаане,
Малі Госпада
Аб Яго непуцёвых дзецях.

 

(верш на беларускай мове)

© «Стихи и Проза России»
Рег.№ 0100867 от 13 февраля 2013 в 00:57


Другие произведения автора:

Мне з Божае волi - жаночая доля...

На Успение Пресвятой Богородицы

Бялюткiх дрэвау развiтальны клiн (Паводле Дантэ)

Рейтинг: 0Голосов: 0537 просмотров

Нет комментариев. Ваш будет первым!